Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 красавіка 1926(1926-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2018(2018-01-03) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка (22 красавіка 1926, пасёлак Бор, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 3 студзеня 2018) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942—1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкама камсамола (1946—1948), ЦК ЛКСМБ (1950—1951). У 1951—1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969—1979 гг. — старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Памёр 3 студзеня 2018 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам з ваеннымі ўшанаваннямі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]