Уладзімір Іванавіч Куранкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Куранкоў)
Уладзімір Іванавіч Куранкоў
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
22 верасня 1994 — 23 студзеня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Анатоль Харлап

Нараджэнне 30 лістапада 1953(1953-11-30) (70 гадоў)
Адукацыя

Уладзі́мір Іва́навіч Куранкоў (1953, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (19941996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля гэтага працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе, прайшоў там шлях ад радавога інжынера да намесніка Генеральнага дырэктара.

У 1991 быў прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях, які пасля быў ператвораны ў Міністэрства прамысловасці.

22 верасня 1994 года указам Прэзідэнта № 117 быў прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

23 студзеня 1996 года указам Прэзідэнта «за неналежнае кіраўніцтва галіной, якое выказалася ў непрыняцці неабходных мер па пераадоленні спаду вытворчасці ў прамысловасці» вызвалены ад пасады міністра прамысловасці Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]