Віталь Міхайлавіч Воўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віталь Міхайлавіч Воўк
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
з 27 снежня 2014
Прэм'ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Дзмітрый Кацярыніч
Генеральны дырэктар ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»
4 кастрычніка 2011 — 27 снежня 2014
Папярэднік: Генадзь Сінягоўскі
Пераемнік: Ігар Летаў
 
Нараджэнне: 1962(1962)
Калінкавічы
 
Узнагароды:

Ордэн Пашаны

Вітáль Міхáйлавіч Вóўк (1962, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «аўтамабілі і трактары», а ў 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1984-2001 гадах працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе, а затым — Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У 2001-2006 гадах з'яўляўся генеральным дырэктарам ТАА «ЮКОЛА-СЭРВІС» і ТАА «ЮКОЛА Мотарс».

У 2006-2010 гадах — намеснік генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі завод колавых цягачоў» па камерцыйных пытаннях, з 2010 па 2011 год — генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Волат-Санцзян».

З кастрычніка 2011 г. па снежань 2014 Віталій Міхайлавіч Воўк узначальваў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 27 снежня 2014 прызначыў Віталія Міхайлавіча Воўка Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]