Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў
| Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік | ||||||
| Пераемнік | Андрэй Яўгенавіч Кузняцоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 кастрычніка 1983 (42 гады) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў (нар. 18 кастрычніка 1983, Барысаў, Мінская вобласць) — дзеяч у галіне прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар холдынгу «Амкадор».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе скончыў Жодзінскі дзяржаўны палітэхнікум па спецыяльнасці «Тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання».
У 2009 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент».
З 2003 па 2007 год працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе аператарам станкоў з праграмным упраўленнем.
З 2007 па 2022 год працаваў на «Амкадоры» — аператар станкоў, майстар, начальнік участка, начальнік механазборачнай вытворчасці, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці. З 2020 года па 3 кастрычніка 2020 года[1] — генеральны дырэктар ААТ «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынгу».
З 4 кастрычніка 2022 года[1] па чэрвень 2024 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 27 чэрвеня 2024 года[2] па 30 чэрвеня 2025 года — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 1 ліпеня 2025 зноў генеральны дырэктар «Амкадор»[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Міністэрства прамысловасці (2017);
- ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2022).