Перайсці да зместу

Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Кацярыніч
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
4 лютага 2011 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Радзевіч
Пераемнік Віталь Воўк
Генеральны дырэктар ААТ «Белшына»
13 красавіка 2006 — 4 лютага 2011
Генеральны дырэктар ААТ "Мінскі аўтамабільны завод"
з 27 снежня 2014
Папярэднік Віктар Асноўскі

Нараджэнне 1957
Адукацыя

Дзмі́трый Сцяпа́навіч Кацяры́ніч (1957, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2011—2014).

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, кафедру тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў.

Працаваў на ААТ «Белшына» галоўным інжынерам. З 25 студзеня 2006 года выконваў абавязкі гэндырэктара ААТ «Белшына». 13 красавіка 2006 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго генеральным дырэктарам ААТ «Белшына».

4 лютага 2011 прызначаны міністрам прамысловасці Беларусі[2].

27 снежня 2014 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючай кампаніяй холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» [3]

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[4].

Зноскі