Уладзімір Лук’янавіч Шалюта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Лук’янавіч Шалюта
Дата нараджэння 2 снежня 1938(1938-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2009(2009-04-03) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фармацэўтычных навук[d] (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Лук’янавіч Шалюта (2 снежня 1938, в. Свяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 3 красавіка 2009) — беларускі фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 снежня 1938 года ў в. Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1956 годзе, пасля заканчэння Свяцілавіцкай сярэдняй школы, паступіў у Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фармацэўтычнае аддзяленне, якое скончыў у 1958 годзе. У гэтым жа годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі, дэмабілізаваны ў 1961 годзе[1]. У 1966 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1966 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на фармацэўтычным факультэце: у 1966—1981 гадах — выкладчык кафедры аналітычнай і таксікалагічнай хіміі, з 1981 года — выкладчык кафедры фармакагнозіі і батанікі, у 1981—1996 і 1998—2001 гадах — загадчык кафедры, у 1996—1997 гадах — дэкан факультэта.

Навуковыя інтарэсы: флаваноідны састаў раслін Беларусі; пошук і вывучэнне біялагічна актыўных рэчываў у раслінах; распрацоўка нарматыўнай дакументацыі на лекавую раслінную сыравіну.

Памёр 3 красавіка 2009 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Поиск биологически активных соединений производных γ-пирона и разработка нормативно-технической документации для создания и анализа препаратов на их основе : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора фармацевтических наук / Шелюто Владимир Лукьянович. — Москва, 1988.
  • Изучение флавоноидов некоторых представителей рода Cirsium : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата фармацевтических наук : 791 / Владимир Лукьянович Шелюто. — Москва, 1972.
  • Шалюта Уладзімір Лук’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Шелюто Владимир Лукьянович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 583.
  • Шелюто Владимир Лукьянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 482—483.
  • Памяти профессора Владимира Лукьяновича Шелюто / Гореньков В. Ф., Цареньков В. М., Царик Г. Н. // Рецепт. — 2009. — № 2. — С. 225—226.