Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі
Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2013 (82 гады) |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі (10 снежня 1930, в. Мяльканавічы, цяпер Слонімскі раён, Гродзенскай вобл. — 20 чэрвеня 2013[1], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам ва Усходняй Германіі, потым выкладаў нямецкую мову ў Латвіі, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, пасля — у Бонскім універсітэце.
Асноўнай тэматыкай даследаванняў стала гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай і нямецкай культур. Аўтар кніг «Пара станаўлення» і «Беларуская літаратура ў ГДР». Сістэматызаваў і абагульніў беларуска-нямецкія грамадска-культурныя, асабліва літаратурныя сувязі, адкрыў многія іх факты. Пераклаў з нямецкай мовы працу Анджэя Цеханавецкага «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме». Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама Надзвычайнай місіі БНР у Германіі.[2]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Пара станаўлення: вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 190 с.
- Беларуская літаратура ў ГДР. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 166 с.
- Беларуская савецкая літаратура за мяжой. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 87 с.
- Забытыя старонкі гісторыі. Рудольф Абіхт і Антон Луцкевіч. Перапіска (1916—1921) // Шляхам гадоў. Вып. 4. — Мінск, 1994. — Бач. 54-74.
- Weißrußland und Deutschland: Geistes- und Kulturbeziehungen zwischen 1914 und 1941. Bd. 1. Bibliographie. Köln: Böhlau, 2000. 319 S.
- Успрыняцце творчасці Якуба Коласа ў Заходняй Еўропе першай паловы XX ст. // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць. Вып. 6. Мінск, 2007. Бач. 258―266
- Да вытокаў беларускай дыпламатыі: дзейнасць беларускай місіі ў Берліне (1919―1923) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні: навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. 2008. № 4. Бач. 217―230.
- Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919—1925) // Arche. 2009. № 3. Бач. 7-128.
- Прысутнасць творчасці Янкі Купалы ў нямецкамоўным свеце// Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя Купалаўскія чытанні . — Мінск, 2009. — Бач. 127―131.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Не стала даследчыка беларуска-нямецкіх сувязяў — Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя
- ↑ Даследчык місіі Беларускай Народнай Рэспублікі і перакладчык(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 17 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. У. Сакалоўскі Уладзімір Лявонцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сакалоўскі Уладзімір Лявонцьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Мяльканавічах
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову