Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Германская Дэмакратычная Рэспубліка Deutsche Demokratische Republik | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
Дэвіз «Proletarier aller Länder, vereinigt Euch!» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!») | ||||||||||
Гімн «Auferstanden aus Ruinen» («Адроджаная з руін») | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Сталіца | Усходні Берлін | |||||||||
Мова(ы) | Нямецкая | |||||||||
Грашовая адзінка | Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і нямецкая марка[d] | |||||||||
Плошча | 108.333 км² | |||||||||
Насельніцтва | 16.111.000 (1990) | |||||||||
Форма кіравання | Федэратыўная рэспубліка (1949 – 1963) Унітарная парламенцкая рэспубліка (1963 – 1990) | |||||||||
Прэзідэнт | ||||||||||
- 1949 – 1960 | Вільгельм Пік | |||||||||
Старшыня Дзяржаўнага Савета | ||||||||||
- 1960 – 1973 | Вальтэр Ульбрыхт (першы) | |||||||||
- 1989 – 1990 | Манфрэд Герлах (апошні) | |||||||||
Старшыня Народнай Палаты | ||||||||||
- 1990 | Сабіна Бергман-Поль | |||||||||
Сёння | ![]() |
Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 1949—1990.
Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.
Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю ў палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.
За час існавання ГДР стала высокаразвітай індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб'ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.
Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвекавыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідарам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).
ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як легкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідарах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.
Palast der Republik Berlin DDR.jpg Палац Рэспублікі ў Берліне, 1980-я
Зноскі
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
|