Перайсці да зместу

Уладзімір Антонавіч Марук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Марук)
Уладзімір Антонавіч Марук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 студзеня 1954(1954-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2010(2010-01-23) (56 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Антонавіч Марук (6 студзеня 1954, в. Гута Ганцавіцкага раёна — 23 студзеня 2010) — беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі.

Аўтар зборнікаў паэзіі: