Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў
Дата нараджэння 28 красавіка 1931(1931-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2021(2021-01-16) (89 гадоў)
Род дзейнасці краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1986)
Альма-матар

Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў (28 красавіка 1931, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць16 студзеня 2021) — беларускі краязнавец, кандыдат эканамічных навук (1986).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі аўтадарожны інстытут (1955). У 1955—1992 гадах працаваў у Мінску на гарадскім транспарце, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларускай політэхнічнай акадэміі. Заслужаны работнiк жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi (1981).

Аўтар краязнаўчых прац, прысвечаных Наднямонню (Уздзенскі раён), нарысаў пра вучоных У. Завітневіча і Я. Наркевіча-Ёдку. Вывучаў гісторыю народнай гаспадаркі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • На истоках неманских. — Мн., 1985.
  • Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка. — Мн., 1988 (разам з В. П. Грыбкоўскім, В. А. Гапоненка).
  • Пуцявінамі Наднямоння. — Мн., 1994.
  • Асколкі параненай памяці: Аўтабіягр. аповесць / У. М. Кісялёў. — Мн.: Выд. Хурсік, 2004. — 80 с., іл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]