Перайсці да зместу

Шацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шацк
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 241
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Шацк.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Шацк. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Хатлянскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёскі Гута і Завішына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна. 1 красавіка 1960 года сельсавет перададзены ў склад Пухавіцкага раёна за выключэннем 24 населеных пунктаў (Астравок, Бярозава Пасека, Вараноўка, Весялоўка, Вішнёўка, Вялікая Каменка, Вялікая Малінаўка, Грабнікі, Гута, Завішына, Зялёная Дуброва, Камінтэрн, Малая Каменка, Малінаўка, Новы Шлях, Пабеда, Падградка, Падрэчка, Пілічы, Рабінаўка, Таўкачэвічы I, Таўкачэвічы II, Чырвоная Ніва і Чырвоны Клін), якія засталіся ў складзе Узденскага раёна і былі ўключаны ў Хатлянскі сельсавет, у склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Варонічы, Вяркалы, Задашчэнне, Закрыніцы, Зарэчча, Каліны, Лука I, Лука II, Пратасаўшчына і Смолзавод)[2]. 5 мая 1962 года ў склад Слабадскога сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Варонічы, Вяркалы і Пратасаўшчына)[3]. У 1968 годзе скасаваны пасёлак Лука[4], 15 чэрвеня 1972 года — пасёлак Сціпірка[5], у 1978 годзе — пасёлак Абдзелкі[6]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вецярэвіцкага сельсавета (31 населены пункт: Антанова, Борцы, Бярэзнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцк, Рудзіца, Селецк, Селішча, Слабада і Ямнае)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1589 чалавек[8], з іх 93,3 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 2241 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 16 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.