Уладзімір Міхайлавіч Дзедушкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Міхайлавіч Дзедушкін
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 5 студзеня 1954(1954-01-05) (65 гадоў)
 
Узнагароды:
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»

Уладзімір Міхайлавіч Дзедушкін (5 студзеня 1954, в. Бахань, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 студзеня 1954 года ў в. Бахань Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, кіраўніком саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, галоўным аграномам калгаса «Савецкая Беларусь», галоўным аграномам, намеснікам старшыні — начальнікам аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства РАПА Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктарам племсаўгаса «Жалезінскі», старшынёй калгасаў «Зарэчанскі», «Зара» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога, Аршанскага раённага выканаўчых камітэтаў, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]