Уладзімір Паўлавіч Жохаў
Уладзімір Паўлавіч Жохаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Паўлавіч Жохаў (8 лютага 1933, Санкт-Пецярбург) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 лютага 1933 года ў Ленінградзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я Жохавых была эвакуіравана. Толькі ў 1945 годзе Жохавы вярнуліся з эвакуацыі ў Ленінград. З 1947 па 1954 год Уладзімір навучаўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў[1].
Скончыў кафедру шкла і керамікі Ленінградскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча ў 1960 годзе. Дыпломную працу рыхтаваў на Дзяцькаўскім шклозаводзе. З 1960 па 1963 год працаваў на шклозаводзе «Чырвоны май». З 1963 па 1967 год у ленінградскім аддзяленні Мастацкага фонду. Паралельна, быўшы заўзятым спартсменам, вучыўся ў фізкультурным інстытуце імя Лесгафта ў школе трэнераў на кафедры лыжнага спорту. З 1967 па 1995 год працаваў мастаком на шклозаводзе «Нёман» у Беларусі[1].
З 1991 па 2009 гады прайшло 7 персанальных выставак майстра — адна ў Маскве, тры ў Санкт-Пецярбургу і тры ў Беларусі[1].
Член Саюза мастакоў СССР. Член Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза мастакоў Расіі, секцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне мастацкага шкла. У творчасці выкарыстоўвае прыём гіпербалізацыі форм, аб’ёмаў, асацыятыўную вобразнасць спалучае з дызайнерскімі рашэннямі: дэкаратыўная кампазіцыі «Белавежская пушча» (1969), «Кветкі» (залаты медаль на міжнароднай выстаўцы шкла і фарфору 1973 у г. Ябланец, Чэхія), «Шкляныя метамарфозы» (1973), «Птушкі» (1980), «Акулы» (1983), «Сёння на світанні» (1984), «Венерыны чаравічкі» (1993); камплекты посуду «Мядзведзі» (1967), «Марыя Сцюарт» (1993), дробная пластыка «Пеўні» (1972), «Дэльфіны» (1977); блюда «Дуб» (1974), куфаль з партрэтам У. С. Высоцкага (1990) і інш. Аўтар вітражоў-карцін «Пётр I», «Карэта» (абедзве 1973)[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны бронзавым і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР. Дыпломам III ступені Усесаюзнай мастацкай выстаўкі «Фізкультура і спорт» і залатым медалём Ябланца-на-Нісе[1].
Зноскі
- ↑ а б в г ЖОХОВ ВЛАДИМИР ПАВЛОВИЧ (1933 —)
- ↑ Жохаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жохаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жохаў Уладзімір Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва