Уладзімір Пятровіч Парфянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Парфянок
Фатаграфія
Дата нараджэння 1958
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2024(2024-01-14)
Грамадзянства
Род дзейнасці фатограф
Вучоба
Уплыў Валерый Дзмітрыевіч Лабко
Член у
Сайт parfianok.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Пятровіч Парфянок (1958, Астрына, Гродзенская вобласць, БССР14 студзеня 2024, Мінск, Беларусь) — беларускі фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў БДУ. Фатаграфіі навучаўся ў студыі Валерыя Лабко. Удзельнічаў у шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой. Стваральнік і куратар праектаў галерэі «NOVA». У фатаграфіі — прыхільнік аналагавых тэхналогій і ручнога друку[2].

Заснавальнік і рэдактар беларускага фатаграфічнага вэб-альманаху Photoscope.by[3].

Член Беларускага саюза дызайнераў з 2002 года.

Памёр 14 студзеня 2024 года ў Мінску[4].

Выставы[правіць | правіць зыходнік]

  • Lucida momenta. Галерэя «Fotografisk Galleri». Капенгаген (Данія), 1995
  • Lucida momenta. Галерэя «Foto Medium Art». Уроцлаў (Польшча), 1995
  • Lucida momenta. Мастацкая галерэя «Klodzki Osrodek Kultury». Клодзька (Польшча), 1996
  • Lucida momenta. Віцебскі мастацкі музэй. Віцебск (Беларусь), 1997
  • Vladimir Parfenok. Photography. У рамках «Backlight» — пятага Міжнароднага фатаграфічнага трыенале. Цэнтар фатаграфіі «Nykyaika». Тамперэ (Фінляндыя), 1999
  • Няпэўныя факты з месца падзей. «M-галерэя» Інстытуту імя Гётэ. Мінск, 2002.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • T.Eskola & H. Eerikainen. Toisinnakiat, SN-Kirjiat Publishing. Хельсінкі (Фінляндыя). 1988. ISSN 951-615-707-6
  • Eroosio/Erosion. 1980-luvun kasitteelista kuvataidetta ja valokuva Neuvostoliitosta, Kimmo Sarje, Amos Anderson Publishing. Хельсінкі (Фінляндыя). 1990
  • Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, Walker, Ursitti & McGinniss, Stewart, Tabori & Chang. 1991. Нью-Ёрк (ЗША). ISSN 1-55670-199-3
  • The Best of Graphys. Photo, part II, One Page Publishing. Швейцарыя ISBN 981-00-4769-X

Зноскі

  1. Валерий Лобко, Портфолио Владимира Парфенка, 1993, https://web.archive.org/web/20081026204214/http://parfianok.iatp.by/publications-01.html
  2. Таццяна Арцімовіч, Інтэрв’ю з Уладзімірам Парфянком, «Уладзімір Парфянок: Жыццё з фатаграфіяй», pARTisan #24’2013, https://partisanmag.by/?p=9281
  3. ТВОРЧАЯ ФАТАГРАФІЯ Ў БЕЛАРУСІ НА СТЫКУ XX І XXI СТАГОДДЗЯЎ: ІДЭІ, ПАДЗЕІ, ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ, Лятучы ўніверсітэт, https://dp.fly-uni.org/tvorchaya-fatagrafiya-%D1%9E-belarusi-na-styku-xx-i-xxi-stagoddzya%D1%9E-idei-padzei-dzeyuchyya-asoby/
  4. Памёр фатограф Уладзімір Парфянок, Радыё Свабода, 15 студзеня 2024, https://www.svaboda.org/a/32774581.html