Уладзімір Рыгоравіч Калеснік
Уладзімір Рыгоравіч Калеснік | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1943 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Рыгоравіч Калеснік (15.6.1911 — 25.11.1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Ражны (цяпер — Браварскі раен Кіеўскай вобласці Украіны). Скончыў восем класаў школы. Пражываў у горадзе Асцёр Казэлэцкага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР, працаваў кіраўніком мясцовай арганізацыі УЛКСМ.
У 1941 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Ленінградскія бранятанкавыя курсы. З жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Цэнтральным, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Два разы быў цяжка паранены[1].
Да лістапада 1943 года лейтэнант Уладзімір Калеснік камандаваў узводам танкаў «Т-34» 1-га танкавага батальёна 68-й танкавай брыгады 61-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Узвод Калесніка з баямі прарываўся глыбока ў варожы тыл, захапіў важны рубеж і утрымліваў яго, адбіваючы нямецкія контратакі. 25 лістапада 1943 года ў баях за ліквідацыю моцна ўмацаванага апорнага пункта праціўніка Калеснік знішчыў 2 батарэі мінамётаў, 4 артылерыйскія гарматы, 7 агнявых кропак праціўніка. У тым баі яго танк быў падбіты і не рухаўся, пасля чаго экіпаж на працягу 12 гадзін трымаў абарону, нягледзячы на прапанову праціўніка здацца ў палон. У тым баі Калеснік загінуў. Пахаваны ў горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання пры вызваленні Беларусі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Уладзімір Калеснік пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Калесніка названая вуліца ў Хойніках, усталяваны абеліск у вёсцы Віць[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Уладзімір Рыгоравіч Калеснік на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Боевые звёзды киевлян — Киев: Политиздат Украины, 1983. (руск.)
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Гомельскай вобласці
- Пахаваныя ў Хойніках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лейтэнанты СССР
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты СССР
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці