Уладзімір Сцяпанавіч Адзярыха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сцяпанавіч Адзярыха
Дата нараджэння 15 лістапада 1937(1937-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геабатаніка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук (1971)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Данілавіч Юркевіч
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Уладзімір Сцяпанавіч Адзяры́ха[1] (15 лістапада 1937[1] — 2006[2]) — вучоны ў галіне геабатанікі, кандыдат біялагічных навук (1971), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Горкі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу ў Белічах[3]. У 1960 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута. Працоўную дзейнасць пачаў у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве «Леспраект»[3]. З кастрычніка 1964 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Займаў пасады ад старшага інжынера да вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі геабатанікі[3]. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам акадэміка І. Д. Юркевіча[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па біяцэналогіі, пытаннях аднаўлення, аховы і рацыянальнага выкарыстання лясоў. Адзін са стваральнікаў геабатанічных карт расліннасці Беларусі. Аўтар і сааўтар больш за 125 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 10 карт расліннасці[3].

Сярод апублікаванага:

  • Карта растительности Белорусской ССР [Карты] / Академия наук БССР, Институт экспериментальной ботаники, Отдел геоботаники ; В. С. Адерихо [и др.]; cоставлена под руководством И. Д. Юркевича. — Мн.: Наука и техника, 1969.
  • Типы и ассоциации ясеневых лесов : (по исследованиям в БССР) / И. Д. Юркевич, В. С. Адерихо ; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича, Лаборатория геоботаники. — Мн. : Наука и техника, 1973.
  • Растительность Белоруссии, её картографирование, охрана и использование. — Мн., 1979. (разам з І. Д. Юркевічам, Д. С. Голадам).
  • Липники Белоруссии. — Мн., 1988. (разам з І. Д. Юркевічам, В. Л. Дольскім).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]