Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук
Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1991 (91 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Сцяпанавіч Несцярук (16 лютага 1900, в. Бушмічы, Брэсцкі павет, Расійская імперыя — 5 лістапада 1991, Сімферопаль) — ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай, савецка-фінляндскай (1939—1940) і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнант артылерыі (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Несцярук у сакавіку 1918 года ўступіў у рады Рабоча-сялянскай чырвонай арміі. Быў накіраваны ў Сахараўскі партызанскі атрад, у складзе якога чырвонаармейцам, потым камандзірам узвода прымаў удзел у баявых дзеяннях на Усходнім фронце.
У студзені 1919 года Уладзімір Несцярук быў прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода коннай сотні пры Харкаўскім надзвычайным камітэце, у ліпені — на пасаду камандзіра ўзвода ў складзе Мусульманскага палка. У лютым 1920 года з’яўляецца справаводам інжынернага палка 22-й стралковай дывізіі 9-й арміі Каўказскага фронта, якая вяла баявыя дзеянні ў раёне станіц Азоўская і Ільінская пад Новарасійскам.
У ліпені 1920 года накіраваны на вучобу на Краснадарскія камандныя курсы, пасля заканчэння якіх у маі 1922 года атрымаў пасаду камандзіра ўзвода гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна 36-й стралковай дывізіі. З лістапада 1923 года быў камандзірам узвода гаўбічнай артылерыйскай батарэі 84-га лёгкага артылерыйскага палка.
У кастрычніку 1925 года быў накіраваны на вучобу на артылерыйскія курсы ўдасканальвання каманднага саставу, пасля якіх з 1927 года служыў у 84-м артылерыйскім палку Маскоўскай ваеннай акругі камандзірам батарэі, начальнікам палкавой школы і камандзірам дывізіёна.
З верасня 1931 года па май 1936 года вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Па яе заканчэнні быў назначаны на пасаду памочніка начальніка 1-га аддзялення 1-га аддзела штаба Ленінградскай ваеннай акругі, а ў жніўні 1939 года — начальнікам артылерыі 168-й стралковай дывізіі. Прымаў удзел у баявых дзеяннях савецка-фінляндскай вайны (1939—1940).
У маі 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка артылерыі 56-га стралковага корпуса, а ў сакавіку 1941 года — на пасаду начальніка артылерыі 7-й арміі. У гэтым жа годзе ён скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы пры акадэміі Генштаба.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у абарончых баявых дзеяннях на Карэльскім фронце. 3 мая 1942 года яму прысвоілі званне генерал-маёра артылерыі. З 1943 года — на пасадзе намесніка камандуючага артылерыяй Бранскага фронта, з ліпеня 1943 года — камандуючы артылерыяй 3-й ударнай арміі, з сакавіка 1944 года — камандуючы артылерыяй 1-й ударнай арміі, з кастрычніка 1944 года — камандуючы артылерыяй 10-й гвардзейскай арміі. Знаходзячыся на гэтых пасадах, У. С. Несцярук прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Невельскай і Рыжскай наступальных аперацый, а таксама ў блакадзе групоўкі ворага ў Курляндыі (заходняя частка Латвіі). 22 жніўня 1944 года яму было прысвоена званне генерал-лейтэнанта артылерыі.
27 студзеня 1945 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 2-га артылерыйскага корпуса прарыву і прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Балатонскай абарончай (6-15 сакавіка 1945 года) і Венскай наступальнай (16 сакавіка — 15 красавіка 1945 года) аперацый.
У верасні 1946 года У. С. Несцярук прызначаны намеснікам камандуючага артылерыяй Беларускай ваеннай акругі, а ў сакавіку 1949 года — камандуючым артылерыяй Таўрычаскай ваеннай акругі.
3 студзеня 1956 года генерал-лейтэнант У. С. Несцярук выйшаў у запас.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Багдана Хмяльніцкага І ступені, ордэнам Кутузава ІІ ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Несцярук Уладзімір Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11)..
- Несцярук Уладзімір Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 321.
- Нестерук Владимир Степанович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. — С. 140.
- Нестерук Владимир Степанович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6. — С. 436.
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Сімферопалі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Нарадзіліся ў Камянецкім раёне