Уладзімір Уладзіміравіч Качан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Качан
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 лістапада 1958(1958-11-14) (65 гадоў)
Месца нараджэння Сцяг СССР Гродна
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, гістарычная карціна
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Мая Галгофа, мой Ерусалім»
«Лікі нацый»
Уплыў Гаўрыла Вашчанка
Узнагароды лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» ў намінацыі «Лепшы мастак»[1].
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Уладзіміравіч Качан (14 лістапада 1958, Гродна) — беларускі жывапісец-манументаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гродзенскага «Палацу хімікаў» у мастака і выкладчыка Гары Канстанцінавіча Мазурава[2]. У 1982 годзе паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Гаўрыла Вашчанка.

У 1987 годзе атрымаў Дыплом з адзнакай выдатна i вылучэнне на медаль Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. З 1987 жыве і працуе ў Гродне. З'яўляецца сябрай Беларускага Згуртавання мастакоў, сябрай Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America). Узнагароджаны граматамі і дыпламамі Беларускага Сгуртавання мастакоў, Памятным знакам «2000-годдзя хрысціянства», ганаровай граматай Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама З'яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Рэспублікі Беларусь і лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» у намінацыі «Лепшы мастак».

Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[3]. Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці[5].

Уладзімір Качан на адкрыцці юбілейнай выставы ў Гродзенскай выставачнай зале, 15 лістапада 2018 г.
Уладзімір Качан на адкрыцці юбілейнай выставы ў Гродзенскай выставачнай зале, 15 лістапада 2018 г.

Частая тэматыка прац Уладзіміра Качана: гістарычныя постаці, героі, легенды, міфічныя сюжэты. Ён аўтар партрэтаў знакавых постацей гісторыі Гродна і Беларусі: Усавалада Гарадзенскага, Давыда Гарадзенскага, Стэфана Баторыя, Казіміра Ягелончыка, Боны Сфорца, Васіля Быкава і іншых[6].

«У яго вельмі розная тэматыка, але кожная работа адрозніваецца філасофскай глыбіней. Ён адлюстроўвае свет праз глыбокія мастацкія вобразы, апелюе да міфічных і рэлігійных сюжэтаў. Ён уздымае культурныя коды і па новаму асэнсоўвае іх. Мы глядзім і адчуваем, што гэты чалавек хвалюецца за тое, што адбудзецца на яго радзіме, у тым ліку ў горадзе Гродна», — казала пра творчасць Качана гродзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна[7].

Акрамя жывапісу стварае вітражы, роспісы, фрэскі, мазаікі, фотакалажы, праектуе вырабы з металу, эксперыментуе з digital art[8].

Мастацкія праекты[правіць | правіць зыходнік]

Працы ў гарадской прасторы Гродна[правіць | правіць зыходнік]

Манументальныя роспісы, муралы і скульптуры паводле эскізаў Уладзіміра Качана можна знайсці ў розных месцах Гродна. У 2008 годзе ён упрыгожыў роспісам «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» фасад Музея гісторыі пажарнай службы Гродна.

Памятны знак да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі ля Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС

У 2018 паводле эксіза Качана быў выкананы памятны знак да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі, усталяваны ля Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС[14].

У 2023 годзе да святкавання Дня горада ў Гродне адкрылі мурал аўтарства Уладзіміра Качана з сюжэтамі, прысвечанымі гісторыі Гродна і паляванню. На мурале выяўленыя гродзенскія замкі, беларуская шляхта, алень святога Губерта і ўласна святы Губерт. Гэта адзін з самых вялікіх муралаў у Беларусі - ён займае плошчу каля 430 кв.м.[15].

Нерэалізаваныя прапановы[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Качан вядомы ў Гродне сваімі прапановамі па ўпрыгожанні гарадской прасторы, якія ён скіроўвае да грамадскасці і адміністрацыі горада. Многія з іх застаюцца нерэалізаванымі.

У 2019 годзе прапаноўваў размясціць на сценах шматпавярховых дамоў муралы ў выглядзе традыцыйнай беларускай выцінанкі, партрэтаў дзеячоў культуры і пісьменнікаў, звязаных з Гроднам. Праект застаўся на ўзроўні ідэі[16].

У 2020 годзе прапаноўваў усталяваць у Гродне крыж-абярэг ад каранавіруса каля драмтэатра. Сцвярджаў, што праект такога памятнага крыжа на месцы страчаных храмаў зацвердзіла яшчэ папярэдняя адміністрацыя горада, але ён так і не быў рэалізаваны з-за адсутнасці фінансавання[17][18].

Зноскі

  1. Сайт Гродна. Мастак Уладзімір Качан
  2. Гродненские художники о своей первой студии при Дворце культуры химиков (руск.). zviazda.by (30 мая 2022). Праверана 3 студзеня 2024.
  3. Газета «Рэспубліка». 120 прыступак уверх Архівавана 27 лістапада 2014.
  4. «Гродзенская праўда». Інтэрв'ю з мастаком Уладзімірам Качаном Архівавана 26 лістапада 2014.
  5. Газета «Культура». Інтэлектуальная АРТэвалюцыя
  6. 40 лет творчества: лики нации, фрески и фотографика. Юбилейная выставка Владимира Качана (руск.). grodnonews.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  7. Новік, Ірына. Мастак гродзенскіх герояў і легенд Уладзімір Качан адзначыў 60-годдзе юбілейнай выставай . Hrodna.life (16 лістапада 2018). Праверана 3 студзеня 2024.
  8. 40 лет творчества: лики нации, фрески и фотографика. Юбилейная выставка Владимира Качана (руск.). grodnonews.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  9. Газета Гродна. Інтэрв'ю з мастаком Архівавана 24 лістапада 2014.
  10. Урачыстае адкрыццё галерэі прафесараў універсітэта Архівавана 28 лістапада 2014.
  11. а б САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
  12. Газета «Культура». Інтэлектуальная АртЭвалюцыя
  13. Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства. (руск.) Архівавана 24 верасня 2015.
  14. Кулевіч, Руслан. Памятны знак каля абласнога МНС будзе адбіваць час міжваенным званом . Hrodna.life (2 жніўня 2018). Праверана 3 студзеня 2024.
  15. У цэнтры Гродна адкрылі новы гіганцкі мурал . Hrodna.life (7 верасня 2023). Праверана 3 студзеня 2024.
  16. Шматпавярховікі ў Гродне хочуць упрыгожыць выцінанкай . Hrodna.life (10 верасня 2019). Праверана 3 студзеня 2024.
  17. Гродзенскі мастак прапануе ўсталяваць крыж-абярэг ад каранавіруса . Hrodna.life (14 красавіка 2020). Праверана 3 студзеня 2024.
  18. Кулевіч, Руслан. Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак . Hrodna.life (3 студзеня 2020). Праверана 3 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]