Уладзімір Усцінавіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Усцінавіч Іваноў
Дата нараджэння: 25 красавіка 1949(1949-04-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж
Вучоба:

Уладзімір Усцінавіч Іваноў (25 красавіка 1949, вёска Мурожніца, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт; 1971). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаўках з 1980 г.

Працуе ў акварэлі, пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.

Асноўныя творы: акварэлі «Памяць», «Месяц над возерам», «Вербы», «Сеткі», «Раніца на Браслаўшчыне», «Задзвінне», «Вяртанне», «Край блакітных азёр», «Вулачка ў старым Полацку», «Над возерам».

Творы знаходзяцца ў Полацкай карціннай галерэі, Віцебскім мастацкім музеі. Быў старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі БСМ. Член БСМ з 1988 г. Жыве ў горадзе Віцебску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іваноў Уладзімір Усцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 7. — С. 154.