Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Чантурыя)
Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1923(1923-06-30) ці 1923[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1988(1988-11-28) ці 1988[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Юрый Уладзіміравіч Чантурыя
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1965)
Навуковае званне
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.

Скончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 19471949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968)[2].

Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (19541970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (19701982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972)[2].

Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980)[2] за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977).

  • Архитектура Белоруссии конца XVIII — начала XIX века. Мн., 1962;
  • Архитектура конца XVIII — начала XIX вв. // Всеобщая история архитектуры. М., 1968. Т. 6;
  • Из истории белорусского зодчества // Наука и человечество. М., 1977;
  • Архитектурные памятники Белоруссии. Мн., 1982;
  • Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983;
  • История архитектуры Белоруссии. Т. 1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985;
  • Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. М., 1986 (у сааўт.);
  • Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986;
  • Белорусский «экватор». 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.).

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Чантурия Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)