Перайсці да зместу

Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Юр'евіч Анцюфееў
Сцяг Першы віцэ-прэм'ер Данецкай Народнай Рэспублікі па пытаннях дзяржаўнай бяспекі[1]
10 ліпеня 23 верасня 2014
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Равіль Халікаў
1-ы Міністр дзяржаўнай бяспекі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Сцяг
16 мая 1992 17 студзеня 2012
Прэзідэнт Ігар Мікалаевіч Смірноў
Яўген Васільевіч Шаўчук
Папярэднік пасада заснавана (да 08.09.92 называлася: Упраўленне рэспубліканскай бяспекі)
Пераемнік Уладзіслаў Аляксандравіч Фінагін, як старшыня Камітэта дзяржбяспекі ПМР

Нараджэнне 19 лютага 1951(1951-02-19) (75 гадоў)
Жонка у разводзе
Грамадзянства  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
 Расія
Партыя КПСС з 1974
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук
Прафесія юрыст-прававед
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Ваенная служба
Гады службы з 1971 па 2012
Прыналежнасць  СССР
 Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
 ДНР
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў Упраўленне рэспубліканскай бяспекі ПМР
Бітвы
Узнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць» Pentru order of courage Medal "Participant in Transnistrian peacekeeping operations" Order of Honour and Glory

Уладзімір Юр’евіч Анцюфееў (19 лютага 1950, Новасібірск) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР.

Рускі. Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1999 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ. З 1992 — міністр дзяржаўнай бяспекі ПМР. Генерал-лейтэнант, кандыдат палітычных навук, прафесар Акадэміі ваенных навук РФ. Мае шэраг узнагарод ПМР.

Дзейнасць у Крыме

[правіць | правіць зыходнік]
« Я браў удзел у крымскіх падзеях. Мы з маёй групай прыбылі ў Крым задаўга да 16 сакавіка. Прадмет майго гонару – гэта тое, што я ўдзельнічаў у вяртанні Крыма ў склад Расіі.
(c) У.Анцюфееў[1]
»

Дзейнасць на Данбасе

[правіць | правіць зыходнік]

10 ліпеня 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Данецкай Народнай Рэспублікі па працы з праваахоўнымі органамі[2][3]. Праз некалькі дзён міністрамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі былі прызначаны адстаўныя афіцэры прыднястроўскай спецслужбы Алег Бяроза і Андрэй Пінчук. 21 ліпеня яшчэ адзін прыднястровец Аляксандр Караман зацверджаны віцэ-прэм’ерам урада ДНР па сацыяльных пытаннях[4].

З 29 ліпеня па 3 жніўня, на час камандзіроўкі ў Расію Аляксандра Барадая, выконваў абавязкі прэм’ер-міністра ДНР.

5 верасня 2014 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ДНР разглядалася пытанне аб незаконным затрыманні шэрагу дэпутатаў, генеральны пракурор Равіль Халікаў апавясціў тым, хто сабраўся пра тое, што затрыманыя ўжо адпушчаны. З гэтым канфліктам і звязваюць адстаўку Анцюфеева, якая адбылася 23 верасня 2014 года .

4 лістапада 2014 года ў адпаведнасці з указам главы ДНР № 3 стаў Ганаровым грамадзянінам Рэспублікі[5][6].

Разведзены, экс-жонка — Анцюфеева Галіна Міхайлаўна, дэпутат Вярхоўнага Савета ПМР. Сын — Уладзімір, экс-супрацоўнік МДБ[7]

Зноскі

  1. 1 2 http://www.nakanune.ru/news/2014/7/16/22361034/ 16.07.2014 Новы віцэ-прэм'ер ДНР Уладзімір Анцюфееў: Я прыбыў у ДНР на гэтулькі, на колькі будзе патрэбна. Тэрарысты будуць знішчацца на месцы
  2. У ДНР прызначаны новы віцэ-прэм’ер-міністр па пытаннях дзяржаўнай бяспекі Архівавана 14 ліпеня 2014.
  3. Стралкова Масква не кінула, ці Што стаіць за прызначэннем у ДНР сілавіка з Прыднястроўя
  4. http://newdaynews.ru/moskow/513796.html Новы Дзень. ІА Новы Рэгіён 02.10.2014 У Маскве глава Прыднястроўя страціў памяць Яўген Шаўчук «забыўся», хто такія Анцюфееў, Соін і Караман
  5. Указ главы ДНР пра прысваенне ганаровага звання Данецкай Народнай Рэспублікі. dnr.today. 2014-11-10. Праверана 2014-12-21.(недаступная спасылка)
  6. Барадай і Стралкоў сталі Героямі ДНР. vesti.ru. 2014-11-09. Праверана 2014-12-21.
  7. Улады Прыднястроўя абвясцілі ў вышук экс-главу МДБ Анцюфеева. 2013-01-24. Праверана 2014-01-16.