Уладзіслаў Ігаравіч Барысенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Уладзіслаў Барысенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Ігаравіч Барысенка
Нарадзіўся 5 сакавіка 1997(1997-03-05) (20 гадоў)
Калінкавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нафтан
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2016 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 16 (0)
2017 —   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная**
2017 — Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2017.

Уладзіслаў Барысенка (нар. 5 сакавіка 1997, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтан» (у арнэдзе з мазырскай «Славіі») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Калінкавічах, але ў малым узросце пераехаў у Мінск, дзе пачаў займацца футболам у школе «Змена», але пазней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў.

У жніўні 2016 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[1]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, і пазней замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[2].

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матчу супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама Сцяг Беларусі 14 0
2016 (1) дубль Дынама Сцяг Беларусі 9 0
2016 (2) Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 8 0
2017 (1) Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 8 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]