Уладзіслаў Ігаравіч Каборда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Каборда
Поўнае імя Уладзіслаў Ігаравіч Каборда
Нарадзіўся 24 ліпеня 1995(1995-07-24)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Беларусь Мінск 0 (0)
2012   Беларусь Мінск-2 10 (0)
2014   Беларусь Мінск-2 21 (0)
2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 20 (0)
2016 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (0)
2016 Беларусь Ашмяны-БДУФК 11 (0)
2017 Беларусь Баранавічы 14 (0)
2017—2018 Літва Паланга 32 (0)
2020—2021 Беларусь Смаргонь 40 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 мая 2021

Уладзіслаў Каборда (нар. 24 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», у першай палове 2012 года выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе, пасля далучыўся да дубля «Мінска». Сезон 2014 пачынаў у дублі, а ў маі зноў апынуўся ў складзе «Мінска-2», які выступаў ужо ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў сакавіку 2015 года абаронца пасля няўдалага прагляду ў гродзенскім «Нёмане»[2] стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[3].

У далейшым выступаў за розныя клубы Першай лігі: сезон 2016 пачынаў у мінскім «Тарпеда», а пасля перайшоў у «Ашмяны-БДУФК», першую палову 2017 года правёў у «Баранавічах». Ва ўсіх камандах быў іграком стартавага складу. У ліпені 2018 года, пакінуўшы «Баранавічы», далучыўся да клуба «Паланга» з Першай лігі Літвы[4]. Дапамог клубу выйсці ў A Лігу, дзе правёў сезон 2018 у якасці асноўнага абаронцы.

У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Смаргоні»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, падоўжыў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшых чаргаваў выхады ў стартавым складзе з заставаннем на лаўцы запасных.

У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Смаргонь», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але беспаспяхова.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2011 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2012 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2013 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 (1) Д2 Мінск-2 Беларусь 10 0
2012 (2) дубль Мінск Беларусь 12 0
2013 дубль Мінск Беларусь 28 0
2014 (пач.) дубль Мінск Беларусь 5 0
2014 Д2 Мінск-2 Беларусь 21 0
2015 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 20 0
2016 (1) Д2 Тарпеда Беларусь 11 0
2016 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК Беларусь 11 0
2017 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 14 0
2017 (2) Д2 Паланга Літва 14 0
2018 Д1 Паланга Літва 18 0
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 22 0
2021 Д1 Смаргонь Беларусь 18 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vladislav Kaborda // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/255750
  2. "Неман" подписал российского голкипера. На просмотре Думеника, Каборда покинул расположение клуба (руск.). football.by (6 сакавіка 2015). Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ" (руск.). football.by (18 сакавіка 2015). Праверана 26 красавіка 2024.
  4. Новости. Жодино ждет Кубарева (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 7 мая 2021.
  5. "Состав ФК "Сморгонь" пополнил защитник Владислав Каборда". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2020-03-06. Архівавана з арыгінала 2021-05-07.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  6. Футбол. Владислав Каборда продлил контракт со "Сморгонью" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2022. Праверана 7 мая 2021.
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Uladzislau Kaborda (літ.). lietuvosfutbolas.lt. Праверана 26 красавіка 2024.