Уладзіслаў Віталевіч Глінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Глінскі
Поўнае імя Уладзіслаў Віталевіч Глінскі
Нарадзіўся 29 мая 2000(2000-05-29)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь ДЮСШ-1 (Полацк)
2013—2014   Беларусь Дынама (Мінск)
2014—2017   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 40 (0)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 3 (0)
2021   Беларусь Віцебск 8 (0)
2022— Беларусь Віцебск
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2018— Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019

Уладзіслаў Глінскі (нар. 29 мая 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда»[2]. Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу[3]. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[4], дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.

У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач»[5]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск»[6], дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на трывалай аснове[7]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д2 Тарпеда Беларусь 10 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 16 0
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 14 0
2019 (2) дубль БАТЭ Беларусь 14 2
2020 Д1 Іслач Беларусь 3 0
2021 (1) Д1 Іслач Беларусь 0 0
2021 (2) Д1 Віцебск Беларусь 8 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]