Уладзіслаў Катраманіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Катраманіч
Vladislav Kotromanić
бан Босніі
1326 — 1353
Суправіцель Стэфан II Катраманіч
Папярэднік Стэфан II Катраманіч
Пераемнік Твртко I
 
Дзейнасць рэгент
Веравызнанне Каталік
Нараджэнне 1295
Смерць 1354
Бацька Стэфан I Катраманіч[d]
Маці Елізавета Няманіч
Жонка Алена Шубіч[d]
Дзеці Вук[d], Твртко I і Катарына Катраманіч[d]

Уладзіслаў Катраманіч (басн.: Vladislav Kotromanić, 1295—1354) — бан Босніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў быў сынам баснійскага бана Стэфана I Катраманіч і Лізаветы, дачкі сербскага кіраўніка Стэфана Драгуціна. У пачатку XIV стагоддзя, скарыстаўшыся грамадзянскай вайной у Венгерскім каралеўстве, Боснію ўзяў пад свой кантроль «некаранаваны кароль Харватыі» Павел I Шубіч, пазбавіўшы Стэфана I улады. У 1312 годзе ён памёр, і «гаспадаром усёй Босніі» стаў яго сын Младан II Шубіч. Калі ў 1314 годзе памёр Стэфан I, Лізавета вырашыла бегчы разам з дзецьмі ў Дуброўніцкую рэспубліку.

У Младана II было шмат праціўнікаў як унутры краіны, так і за яе межамі, і паступова ён прыйшоў да думкі зрабіць сваім намеснікам у Босніі сына памерлага Стэфана I, які быў бы больш прымальны для баснійскай знаці, чым Младан. У 1320 годзе банам Босніі стаў Стэфан II Катраманіч. У 1322 годзе Младан II быў арыштаваны венгерскім каралём, і Стэфан II стаў кіраваць самаўладна. У 1326 годзе ён зрабіў Уладзіслава сваім суправіцелем.

Уладзіслаў быў у шлюбе з Аленай Шубіч, дачкой Юрая II, які ўзначаліў клан Шубічаў пасля арышту Младана II. З-за таго, што яны знаходзіліся адзін з адным у сваяцтве трэцяй ступені, гэты шлюб запатрабаваў адмысловага дазволу каталіцкай царквы.

У 1353 годзе, калі сканаў Стэфан II, Уладзіслаў па прычыне дрэннага здароўя таксама адрокся ад прастола на карысць свайго 15-гадовага сына Твртка. У наступным годзе ён сканаў.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]