Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 ліпеня 1941(1941-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2020(2020-06-14) (78 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў (19 ліпеня 1941, в. Сялец, Магілеўскі раён, Магілёўская вобласць — 14 чэрвеня 2020) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 ліпеня 1941 года ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна[1].

Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава, у 1983 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У 1967—1987 гг. працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях[2].

У 1975 г. апублікаваў першае апавяданне «В грозу» ў магілёўскай раённай газеце «За камуністычную працу»[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Памёр 14 чэрвеня 2020 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг сатыры і гумару: «Стол находок» (2007), «Цветы для молодых» (2010); кнігі прозы «Заколдованный ток» (2009); аповесці «Найдик» (1998); зборнікаў вершаў: «Полюса» (2008), «И грусть, и радость…» (2011), «Инкин календарь» (2012), «Славянские мотивы» (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах[2].

Курыраваў літаратурнае аб’яднанне «Волшебные звуки» пры бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: «Спасибо Вам за День Победы!» (2010), «Мы книгу жизни пишем сами…» (2012), "Победное «Ура!» (2015), «В лучезарной дали» (2016), «С юбилеем, Могилёв!» (2017), «Притяжение родной земли» (2020)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі — 2012». Фіналіст фестываляў «Славянскія традыцыі — 2015», «Славянскія традыцыі — 2016», «Славянскія традыцыі — 2017»[2].

У 2016 годзе прысвоена званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Найдик» (Могилев, 1998)
  • «Заколдованный ток» (Могилев, 2007)
  • «Стол находок» (Могилев, 2007)
  • «Полюса» (Могилев, 2008)
  • «Цветы для молодых» (Могилев, 2010)
  • «И грусть, и радость…» (Могилев, 2011)
  • «Славянские мотивы» (Могилев, 2015)
  • «Обманчивость тишины»
  • «Стихия»

Зноскі

  1. а б в Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  2. а б в г д е item-card. libmogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  3. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.