Дашкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дашкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дашкаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 895
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дашкаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5038 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4895 чалавек[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[5]
Боўшава вёска 78 51 65
Дашкаўка аграгарадок 1528 1567
Досава Сяліба вёска 31 18 25
Красніца 1 вёска 43 27 54
Красніца 2 вёска 33 16 26
Лежнеўка вёска 177 75 136
Мяжысеткі аграгарадок 1807 644 1701
Навасёлкі вёска 176 99 171
Салтанаўка вёска 387 181 364
Стайкі вёска 179 95 140
Сялец вёска 692 163 687
Туманаўка вёска 22 15 30
Чарназёмаўка вёска 57 23 52
Чарназёмаўка пасёлак 24 9 20

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дашкаўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[6].

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Новая Лежнеўка — вёска.
  • Няфёдаўка — вёска.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  5. Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 182. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2(т.3). С. 212—213