Універсітэт Іштвана Сечэні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Іштвана Сечэні
венг.: Széchenyi István Egyetem
Арыгінальная назва венг.: Széchenyi István Egyetem
Міжнародная назва англ.: Széchenyi István University
Заснаваны 1968
Рэктар Петэр Бараньі[d][1]
Размяшчэнне Дзьёр
Сайт uni.sze.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Іштвана Сечэні (венг.: Széchenyi István Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Дзьёр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе ўрад Венгрыі прыняў рашэнне аб стварэнні архітэктурнага ўніверсітэта. У 1968 годзе ўрад пажадаў ужо стварыць тэлекамунікацыйны ўніверсітэт. Папярэднік сучаснага ўніверсітэта — факультэт тэхнічных навук — быў створаны ў гэтым годзе. Факультэт рыхтаваў інжынераў для транспартнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. У пачатку 1990-х гадоў акрамя тэхнічных навук сталі запатрабаваныя эканамічныя, медыцынскія і сацыяльныя праграмы. Установа носіць імя Іштвана Сечэні. Універсітэт прапануе некалькі курсаў бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама дактарантуры.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт гуманітарных, педагагічных і сацыяльных навук
  • Факультэт аўтамабільнай інжынерыі
  • Факультэт права і палітычных навук
  • Факультэт сельскагаспадарчых і харчовых навук
  • Факультэт архітэктуры, цывільнага будаўніцтва і транспарту
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт навук пра здароўе і спорт
  • Факультэт машынабудавання, інфарматыкі і электратэхнікі
  • Эканамічны факультэт
  • Доктарская школа юрыдычных і палітычных навук
  • Доктарская школа міждысцыплінарных інжынерных навук
  • Доктарская школа рэгіянальных і эканамічных навук
  • Доктарская школа навук аб раслінах, жывёлах і прадуктах харчавання

Зноскі

  1. Új rektor a győri Széchenyi-egyetem élén — 2021. Праверана 19 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]