Універсітэт Дунауйвараша
Універсітэт Дунауйвараша | |
---|---|
венг.: Dunaújvárosi Egyetem | |
![]() | |
Арыгінальная назва | венг.: Dunaújvárosi Egyetem |
Міжнародная назва | англ.: University of Dunaújváros |
Заснаваны | 1953 |
Рэктар | Іштван Андраш[d] |
Размяшчэнне | Дунауйвараш |
Сайт | uniduna.hu |
![]() |
Універсітэт Дунауйвараша (венг.: Dunaújvárosi Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Дунауйвараш.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт Дунауйвараша бярэ пачатак ад тэхнікума металургіі і машынабудавання, заснаванага ў Дунауйварашы ў 1953 годзе. Адукацыйная прапанова установы пашыралася праграмамі з сацыяльных і эканамічных навук у перыяд з 1969 па 2003 гады. Сёння ўніверсітэт прапануе абітурыентам атрымаць ступені бакалаўра і магістра.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут сацыяльных навук
- Інстытут інжынерных навук
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Цэнтр педагагічнай падрыхтоўкі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Дунауйвараша
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 9 жніўня 2021.