Універсітэт Коменскага
Jump to navigation
Jump to search
Універсітэт Коменскага Univerzita Komenského (UK) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1919 |
Рэктар | Францішак Гагер |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | uniba.sk |
![]() |
Браціслаўскі ўніверсітэт імя Ко́менскага (славацк.: Univerzita Komenského) — буйнейшы ўніверсітэт Славакіі. Названы ў гонар выдатнага чэшскага педагога Яна Амоса Коменскага. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў заснаваны неўзабаве пасля стварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўніверсітэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафесарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўніверсітэце быў толькі адзін факультэт — медыцынскі, аднак ужо ў 1921 годзе былі адчыненыя філасофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 ўніверсітэт называўся Славацкім універсітэтам. Адкрываліся новыя факультэты:
- 1940 год — факультэт натуральных навук
- 1941 год — каталіцкі тэалагічны факультэт;
- 1947 год — педагагічны факультэт;
- 1952 год — фармацэўтычны факультэт;
- 1960 год — факультэт фізічнай культуры і спорта;
- 1969 год — медыцынскі факультэт;
- 1980 год — фізіка-матэматычны фалькутэт;
- 1990 год — евангелісцкі тэалагічны факультэт;
- 1991 год — факультэт менеджмента;
- 2002 год — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Коменскага