Дубраўскі сельсавет (Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усайскі сельсавет)
Дубраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 973 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дубраўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Усайскі сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Усая. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роўнае Поле. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай вобласці, з 9 верасня 1946 года — у складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарачанскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Антунова, Баброва, Баранава, Вострава, Горы, Гуські, Зарэчча, Калкі, Косаўшчына, Кугоні, пасёлак імя Леніна, Малінаўка, Навасёлкі, Падліпкі, Пола, Правады, Слабодка, Старыя Турасы і Турасполле) і частка скасаванага Усвейскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я, Зарэчча, Казейшчына, Стаі, Старына Вялікая і Цянюгі), у склад Глыбачанскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Асінаўка, Бярозава, Кавалеўшчына, Краснае, Красная Горка, Ляхава, Рацькава і Шалапечына)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Сокараўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я і Зарэчча)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дубраўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[4]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад Вяркудскага сельсавета перададзена вёска Косаўшчына[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяркудскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: вёскі Баброва, Горы, Дубраўка, Залужэнне, Зарэчча, Калкі, Крывушчына, Кугоні, Любжына, Малінаўка, Навасёлкі, Пола, Салаўёўка, Слабодка, Стаі, Старына, Старыя Турасы, Турасполле, Усая, Цянюгі і Ягадкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.