Перайсці да зместу

Усевалад Уладзіміравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Уладзіміравіч
князь уладзімірскі
988 — да 1013

Нараджэнне X стагоддзе
Смерць XI стагоддзе
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Святаславіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Уладзіміравіч (да 986 — да 1013) — князь уладзімірскі.

Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Паводле адных крыніц, у 988, паводле іншых — у 987 або 990 годзе, атрымаў ва ўдзел Уладзімір на захадзе бацькавай дзяржавы. Паводле «Круга зямнога» Сноры Стурлусана, да 1013 года Усевалад з'явіўся ў Швецыю, каб сватацца да ўдовай каралевы Сігрыды Гордай і забіты на яе загад.

Княжанне Усевалада на Валыні можа пацвярджаць згадкай горада Усевалажа пад 1097 годам, магчыма, ён мог заснаваць гэты горад і назваць у сваё імя.