Учур
Учур | |
---|---|
руск. Учур, як. Учур | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 812 км |
Басейн | 113 000 км² |
Расход вады | 1 345 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Станавы хрыбет |
• Вышыня | 1250[1] м |
• Каардынаты | 55°43′42″ пн. ш. 133°51′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Алдан |
• Месцазнаходжанне | за 5 км ад сяла Чагда |
• Каардынаты | 58°47′33″ пн. ш. 130°36′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Алдан → Лена → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Якуція |
Код у ДВР | 18030600312117300009692 |
![]() |
|
![]() |
Учу́р (руск.: Учу́р[2], якуцк.: Учур) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн Лены).
Даўжыня ракі 812 км. Плошча вадазбору 113 00 км². Бярэ пачатак у адгор’ях Станавога хрыбта на вышыні 1250[1] м, цячэ па ўсходняй ускраіне Алданскага нагор’я. Упадае ў Алдан за 5 км ніжэй па цячэнню ад сяла Чагда[1]. Сярэдні гадавы расход вады 1345[2] м³/с (1250 м³/с у ніжнім цячэнні[1]). Замярзае ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая. На участках выхадаў тэрмальных вод — палонкі. Рака прымае 141 прыток даўжынёй больш за 10 км[1]. У басейне звыш за 16 000 вадацёкаў, каля 5000 азёр (4863 возеры агульнай плошчай 190 км²[1]). Суднаходная на 159 км (ад вусця да метэастанцыі Чульбю)[3].
Сярод прытокаў: Улая, Эльдаму-Макіт, Быстрая, Курайканда, Дыгаткан, Кураханданджа, Ныгваган, Тарыннаах, Ляльмі, Амнундалі, Учур-Элгэтэ, Гарында, Юёсээ-Таллыйа, Улкан, Талах, Угаян, Уян, Сэбээгдэ, Юна, Сэліндэ, Чайдаах, Гівун, Гекан, Хайкан, Тыркан, Тыаллаах, Тарынгнаах, Чайдаах, Элгэкээн, Кыахаан і інш.[3]
Зноскі
- ↑ а б в г д е Иванов В. В., Алексеевский Н. И. Учур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 452. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Река Учур // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 452. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)