Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2018 (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка (22 красавіка 1926, пасёлак Бор, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 3 студзеня 2018) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942—1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкама камсамола (1946—1948), ЦК ЛКСМБ (1950—1951). У 1951—1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969—1979 гг. — старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Памёр 3 студзеня 2018 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам з ваеннымі ўшанаваннямі[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Почётные граждане Жлобинского района Архівавана 8 сакавіка 2022. (руск.) // Сайт Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта
- Федосеенко Владимир Константинович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Функцыянеры УЛКСМ
- Ганаровыя грамадзяне Жлобіна
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны