Уладзімір Мікалаевіч Каральчук
Уладзімір Мікалаевіч Каральчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзімір Мікалаевіч Каральчу́к (нар. 8 ліпеня 1958, Мінск) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1982 годзе па класе баяна, і ў 1992 годзе па класе кампазіцыі Дз. Смольскага.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2000 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1992 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў розных жанрах. Музычная мова твораў абапіраецца на асаблівасці стылю сучаснай музыкі. Сярод твораў: кантата «Успамін» (1991); сімфоніі (1994, 1997, для сімфанічнага аркестра і саліруючага трамбона); «Сумны канцэрт» для флейты з сімфанічнага аркестра (1992); канцэрты для кантрабаса (1990), для альта (1996), для баяна і віяланчэлі (1998) і камернага аркестра; камерна-інструментальныя (у т. л. саната для трамбона і фартэпіяна, 1991) і вакальныя (у т. л. «Musica Doloroso» для барытона і камернага ансамбля, 1993) творы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каральчук Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Беларусі
- Дэканы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі