Уільям Мейкпіс Тэкерэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Тэкерэй)
Уільям Мейкпіс Тэкерэй
William Makepeace Thackeray
Уільям Мейкпіс Тэкерэй
Уільям Мейкпіс Тэкерэй
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Міхаіл Тытмарш
Дата нараджэння 18 ліпеня 1811(1811-07-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1863(1863-12-24)[1][2][…] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Richmond Thackeray[d][5]
Маці Anne Becher[d][5]
Жонка Isabella Gethen Creagh Shawe[d]
Дзеці Anne Isabella Thackeray Ritchie[d], Harriet Stephen[d] і Jane Thackeray[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, празаік
Кірунак Рэалізм
Жанр Сатыра,
гістарычныя нарысы
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Мейкпіс Тэкерэй (англ.: William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811, г. Калькута, Індыя — 24 снежня 1863) — англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англійскага рэалізму.

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кнігу «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836. У 1860—62 быў рэдактарам часопіса «Корнхіл» (Cornhill).

Галоўная тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаснага англійскага грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гістарычных «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўекіх войнаў, узняў вострыя маральна-палітычныя і сацыяльна-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у іх ліку сатырычная «Кніга снобаў» (1847), літаратурна-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэкерэй // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.