Уладзімір Усцінавіч Іваноў
Выгляд
(Пасля перасылкі з У. У. Іваноў)
Уладзімір Усцінавіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 красавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Фелікс Фёдаравіч Гумен і Іван Міхайлавіч Сталяроў |
Член у |
Уладзімір Усцінавіч Іваноў (нар. 25 красавіка 1949, вёска Мурожніца, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт; 1971). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаўках з 1980 г.
Працуе ў акварэлі, пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.
Асноўныя творы: акварэлі «Памяць», «Месяц над возерам», «Вербы», «Сеткі», «Раніца на Браслаўшчыне», «Задзвінне», «Вяртанне», «Край блакітных азёр», «Вулачка ў старым Полацку», «Над возерам».
Творы знаходзяцца ў Полацкай карціннай галерэі, Віцебскім мастацкім музеі. Быў старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі БСМ. Член БСМ з 1988 г. Жыве ў горадзе Віцебску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іваноў Уладзімір Усцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).