Уладзімір Усеваладавіч Чурыла
Уладзімір Усеваладавіч Чурыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Сяргей Пятровіч Каткоў, Алег Уладзіміравіч Хадыка і Лія Авейсаўна Каджар |
Член у |
Уладзімір Усеваладавіч Чуры́ла (16 снежня 1950, Масква) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1965 годзе мастацкую студыю пры Палацы піянераў і школьнікаў, у 1976 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў С. Каткова, А. Хадыкі, Л. Каджар, А. Семілетава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар мастацкага афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (1979—1984), «Плошча Я. Коласа» (1980—1981), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры завода «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобласці (1985), Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (1990—1996), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (1993—1998), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Л. Ф. Салавей. Чурыла Уладзімір Усеваладавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чурыла Уладзімір Усеваладавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Дызайнеры інтэр’ераў
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі