Сяргей Пятровіч Каткоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Пятровіч Каткоў
руск.: Сергей Петрович Катков
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1911(1911-10-01)
Месца нараджэння: в. Скрыпіцына, Пензенская губерня, Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дата смерці: 1976(1976)
Месца смерці: Мінск Сцяг СССР СССР
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж
Вучоба: Пензенскі мастацка-педагагічны тэхнікум
Уплыў: І. Горушкін-Саракапудаў
Уплыў на: Леанід Левін, Генадзь Мурамцаў, Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў

Сяргей Пятровіч Каткоў (1 кастрычніка 1911, в. Скрыпіцына, цяпер Пензенская вобласць, Расійская імперыя1976, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 года ў в. Скрыпіцына (руск.: Скрипицино, зараз у Пензенскай вобласці, Расія).[1] "Дзяцінства, праведзенае на ўлоне прыроды, пакінула значны след у душы будучага пейзажыста. У яго творах разліта радасць першаадкрывальніка прыгажосці вакольнага свету", — пісала пра творчасць С. Каткова мастацтвазнаўца І. Назімава.

У 1931 годзе С. Каткоў скончыў Пензенскі мастацка-педагагічны тэхнікум. Яго настаўнікам быў вядомы рускі мастак І. Горушкін-Саракапудаў, які, у сваю чаргу, вучыўся ў І.Рэпіна. Дэкаратыўныя тэндэнцыі ў творчасці настаўніка знайшлі яскравае адлюстраванне ў творчасці таленавітага вучня.

У 19311934 гадах С. Каткоў выкладае ў педагагічным тэхнікуме і школе сельскай моладзі ў горадзе Чорны Яр. У 19341937 гадах — служба ў радах Чырвонай Арміі.

У 1937 годзе Каткоў прыязджае ў Беларусь, якой прысвяціў усё сваё жыццё. У 19371939 гадах кіруе студыяй пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Выстаўляць свае творы пачынае з 1938 года.

У часы вайны С. Каткоў прайшоў шлях салдата ад Масквы да Кёнігсберга ў радах 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, сумяшчаючы воінскія абавязкі з функцыямі мастака-агітатара і фотакарэспандэнта пры палітаддзеле. У яго біяграфіі — абарона Масквы, Паўночна-Заходні фронт, 3-ці Беларускі фронт, Смаленск, Віцебск, Кёнігсберг, Далёкі Усход, Маньчжурыя.

Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіей», «За перамогу над Японіяй». На фронце мастаком створаны выдатныя графічныя серыі «Дземянскі плацдарм», «Рамушаўскі калідор», якія сёння з'яўляюцца каштоўнымі дакументамі таго часу.

У пасляваенныя гады выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. Выдатны педагог, ён выхаваў бліскучую плеяду беларускіх мастакоў, архітэктараў, сярод якіх архітэктар Леанід Левін, скульптар Генадзь Мурамцаў, мастакі М. Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў і інш.[2]

У творчасці мастак вяртаецца да сваёй любімай тэмы — беларускага краявіду. У некаторых творах нярэдка спалучае два жанры: пейзаж і нацюрморт. Жывапісная і графічная спадчына С. Каткова захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, ва ўласнасці сям'і мастака, і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
  • Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2007

Зноскі

  1. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. "Беларусь", 1976...
  2. Пейзаж які ўсміхаецца. Прэс-рэліз выстаўкі С.П. Каткова ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (19.01.2010 - 14.02.2010)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]