У джазе толькі дзяўчаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Picto infobox film.png
У джазе толькі дзяўчаты

Some Like It Hot
Фота
Краіна: Flag of the United States.svg ЗША
Мова: англійская
Год: 1959
Жанр: Камедыя
Рэжысёр: Білі Уайлдэр
Прадзюсар: І. А. Л. Дайманд, Білі Уайлдэр, Дон Харысан
Сцэнарыст: І. А. Л. Дайманд, Білі Уайлдэр
Роберт Тоерэн, Михаель Логан (гісторыя)
Акцёры: Мэрылін Манро
Тоні Кёрціс
Джэк Леман
Аператар: Чарльз Лэнг
Кампазітар: Адольф Дойч
Кампанія: Mirisch Company, Ashton Productions (вытворчасць)
United Artists (дыстрыбутар)
Бюджэт: 2 883 848 $
Зборы: 25 000 000 $
Час: 119 мін

«У джазе толькі дзяўчаты», або «Некаторыя любяць гарачэй» (англ.: Some Like It Hot) — музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысёра.

У галоўных ролях зняліся Тоні Кёртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнарый камедыі быў створаны па матывах французскага фільма «Фанфары кахання» і яго аднайменнага рэмейку 1951 года, знятага ў Германіі. Карціна пра прыгоды двух музыкантаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстэраў; дзеянне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 года, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амерыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана з Білі Уайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры прэміі «Залаты глобус». Амерыканскі інстытут кінамастацтва абвясціў яго лепшай камедыяй усіх часоў у ЗША. Песні, выкананыя ў фільме, у прыватнасці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасць. Фразы герояў ўвайшлі ў гутарковую англійскую мову.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Білі Уайлдэра Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшы фільм — камедыя ці мюзікл