Мулен Руж!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мулен Руж!M:
англ.: Moulin Rouge!
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], музычны фільм[d][2][3][…], драматычны фільм і меладрама[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Angel Studios[d] і Bazmark[d]
Працягласць 123 хв.
Бюджэт 50 000 000 $
Зборы 179 213 434 $ і 27 734 406 A$[10]
Краіна
Мова англійская
Год 9 мая 2001, 2001 і 18 кастрычніка 2001[1]
IMDb ID 0203009
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мулен Руж!» (англ.: Moulin Rouge!) — фільм-мюзікл 2001 года, які атрымаў дзве ўзнагароды «Оскар». Галоўныя ролі сыгралі шатландскі акцёр Юэн Мак-Грэгар і аўстралійская актрыса Ніколь Кідман (намінавалася на «Оскар» як лепшая актрыса). Акцёры самі выканалі ўсе свае вакальныя партыі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У фільме распавядаецца гісторыя пра маладога і беднага брытанскага паэта Крысціяна, які закахаўся ў зорку кабарэ «Мулен Руж», актрысу і куртызанку Сацін. Сацін павінна спакусіць Герцага дзеля фінансавання сапраўднай тэатральнай пастаноўкі на сцэне «Мулен Руж» — музычнага спектакля пра выдатную куртызанку, якая кахае бедняка, але змушаная стамляцца ў палоне ў злога махараджы. Сацін улюбляецца ў таленавітага паэта насуперак задуме, захапляе яго працай над пастаноўкай, аднак гаспадар кабарэ, Гаральд Зідлер, пераконвае яе давесці афёру з Герцагам да канца. У пэўны момант Герцаг даведваецца, што Сацін звязана сапраўднымі пачуццямі з Крысціянам, прымушае Зідлера перапісаць канцоўку спектакля (куртызанка застаецца з махараджам, а бедняка забіваюць) і пагражае забіць пісьменніка, калі актрыса не застанецца са спонсарам. Задума Герцага правальваецца, невылечна хворая на сухоты Сацін памірае на руках у Крысціяна пасля фінальнай заслоны.

Мастацкая каштоўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Фільм База Лурмана быў упершыню паказаны на Канскім кінафестывалі ў 2001 годзе і адразу ж трапіў у фаварыты кінакрытыкаў: карціна аказалася ўнікальным сплавам кітчу сучаснай поп-культуры і вытанчанасці класічных оперных пастановак. Поспех да «Мулен Руж!» прыйшоў не толькі на еўрапейскім кантыненце: у ЗША фільм гэтак жа ўдала прайшоў у пракаце і атрымаў 7 намінацый на прэмію «Оскар», у тым ліку як «Лепшы фільм» і «Лепшая жаночая роля» для Ніколь Кідман (актрыса выканала ўсе свае вакальныя партыі сама — як і яе партнёр па ролі Юэн Мак-Грэгар). Нягледзячы на тое, што атрымала карціна ўсяго дзве статуэткі (у намінацыях за дызайн касцюмаў і працу мастака), яна тут жа была прызнана класікай кінамюзікла і паслужыла рэанімацыі гэтага прызабытага кінажанру: экранізацыя мюзікла «Чыкага», якая рушыла ўслед, апынулася адным з самых касавых і аблашчаных узнагародамі фільмаў 2002 года.

«Мулен Руж!», цалкам зняты ў павільёнах аўстралійскага падраздзялення кінастудыі Фокс, па структуры і сюжэце адсылаў гледача да лепшых узораў італьянскай класічнай оперы: яркія пампезныя дэкарацыі, гучная музыка, якія ўражваюць спецыяльныя эфекты. Як вядома, рэжысёр Лурман паставіў некалькі опер на тэатральнай сцэне, што несумненна аказала моцны ўплыў на візуальнае рашэнне «Мулен Руж!». Акрамя таго, значнае ўздзеянне, як сам прызнаваўся Лурман, зрабілі на яго фільмы Балівуда — індыйскага кінематографа: гэта адбілася на прастаце сюжэтнай лініі, залішняй меладраматычнасці і аднабаковасці персанажаў. Акрамя таго, па словах рэжысёра, у аснову была пакладзена старажытнагрэчаская легенда пра Арфея і Эўрыдыку.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0203009/ Праверана 26 мая 2016.
  3. а б в http://www.filmaffinity.com/es/film255392.html Праверана 26 мая 2016.
  4. а б в г д е ё ж http://www.bbfc.co.uk/releases/moulin-rouge-film-0 Праверана 26 мая 2016.
  5. а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20201106142105/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/moulin-rouge.5664 Праверана 6 лістапада 2020.
  6. а б https://www.siamzone.com/movie/m/253 Праверана 26 мая 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0203009/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  8. а б http://www.ofdb.de/film/9636,Moulin-Rouge Праверана 26 мая 2016.
  9. а б в г д е Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. https://web.archive.org/web/20110218045303/http://film.vic.gov.au/resources/documents/AA4_Aust_Box_office_report.pdf Праверана 4 кастрычніка 2023.