Лепш не бывае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лепш не бываеM:
англ.: As Good as It Gets
Жанр рамантычная камедыя[d][2][3], гомаэратызм у кіно[d], камедыйная драма[d][4][5], кінакамедыя[6], рамантычны фільм[7] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Gracie Films[d] і TriStar Pictures
Працягласць 133 хв.
Бюджэт 50 000 000 $[3]
Зборы 314 000 000 $[3]
Краіна
Мова англійская
Год 1997 і 12 лютага 1998[1]
IMDb ID 0119822

«Лепш не бывае» (англ.: As Good as It Gets) — амерыканскі рамантычны камедыйны фільм 1997 года рэжысёра Джэймса Брукса, які распрацаваў разам з Маркам Эндрусам і сцэнарый да фільму. У фільме зняліся Джэк Нікалсан як мізантрапічны і дакучлівы літаратар, які мае апантана-кампульсіўны разлад, Хэлен Хант выканала ролю самотнае маці з хранічна хворым сынам, а Грэг Кінір — мастака-гея. Фільм выйшаў у кінатэатрах 23 снежня 1997 года і стаў гітом, атрымаўшы 314,1 мільёнаў долараў у пракаце пры бюджэце ў 50 мільёнаў долараў. Нікалсан і Гант сталі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю і жаночую ролю адпаведна, зрабіўшы фільм апошнім фільмам, які атрымаў дзве галоўныя акцёрскія ўзнагароды, а першым з 1991 года быў «Маўчанне ягнятаў». Ён таксама быў намінаваны на найлепшы фільм, але ў выніку саступіў «Тытаніку». Фільм займае 140-ы радок у спісе часопіса Empire 500 найвялікшых фільмаў усіх часоў[9].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Мэлвін Удал (Джэк Нікалсан) з'яўляецца мізантропічным, але паспяховым літаратарам Нью-Ёрку, ён мае апантана-кампульсіўны разлад, які прымушае яго пазбягаюць наступаць на расколіны тратуарных плітаў падчас прагулкі па горадзе і кожны дзень снедаць за адным сталом у адной і той жа рэстарацыі. Ён цікавіцца сваёй сталай афіцыянткай Кэрал Конелі (Хэлен Хант), якая з'яўляецца адзінай, хто можа яго абслугоўваць і цярпець яго паводзіны.

Аднойчы, Сайман Бішап (Грэг Кінір), гей-мастак, які з'яўляецца суседам па кватэры Мэлвіна, падчас рабавання падвяргаецца нападу і яго ледзь не забіваюць. Фрэнк Сакс (К’юба Гудынг-малодшы), агент і сябар Саймана, запалохвае Мэлвіна і прымушае таго клапаціцца пра сабаку Саймана, Вердэла, пакуль Сайман знаходзіцца ў шпіталі. Хоць першапачаткова Мэлвіну не падабаецца клопат, з цягам часу літаратар эмацыйна прывязваецца да сабаку. Ён адначасова атрымлівае больш увагі ад Кэрал. Калі Сайман выходзіць з лякарні, Мэлвін не можа эмацыйна справіцца з тым, што сабака вымушаны пакінуць яго. Жыццё Мэлвіна яшчэ больш змяняецца, калі Кэрал вырашае працаваць бліжэй да свайго дому ў Брукліне, каб яна магла клапаціцца пра свайго астматычнага сына Спэнсера (Джэсі Джэймс). Не маючы магчымасці прыстасавацца да іншай афіцыянткі, Мэлвін дамаўляецца праз свайго выдаўца, муж якой працуе ўрачом, каб аплаціць значныя медыцынскія выдаткі на лячэнне сына Кэрал, каб яна пагадзілася вярнуцца на працу. Яна здзіўленая, але скептычна ставіцца да яго шчодрасці.

Між тым, напад і рэабілітацыя ў спалучэнні з тым, што Вердэл цяпер больш прывязаны да Мэлвіна, прыводзіць да таго, што Сайман губляе творчую музу і ўпадае ў дэпрэсію. Не маючы медыцынскае страхоўкі, Сайман набліжаецца да банкруцтва праз медыцынскія выдаткі. Фрэнк угаворвае яго паехаць у Балтымар, каб папрасіць у бацькоў грошай. Паколькі Фрэнк занадта заняты, каб везьці Саймана да самога Балтымара, Мэлвін неахвотна пагаджаецца гэта зрабіць. Фрэнк пазычае Мэлвіну выкарыстанне яго кабрыялета Сааб 900 у мэтах паездкі. Літаратар запрашае Кэрал суправаджаць іх у падарожжы, каб паменшыць няёмкасць. Яна неахвотна прымае запрашэнне, але ўзаемаадносіны паміж трыма даволі добра складваюцца.

Патрапіўшы ў Балтымар, Кэрал угаворвае Мэлвіна адвезьці яе на святочную вячэру. Каментары Мэлвіна падчас вячэры вельмі ліслівыя, але потым ён неасцярожна засмучае яе, і Кэрал рэзка сыходзіць. Убачыўшы расчараваную Кэрал, Сайман пачынае маляваць яе напаўаголенай у сваім гасцінічным нумары, што аднаўляе яго прагу да творчасці, і ён зноў адчувае жаданне маляваць. Ён ненадоўга аднаўляе сувязь са сваімі бацькамі, але кажа ім, што ў яго ўсё будзе ў парадку.

Пасля вяртання ў Нью-Ёрк Кэрал кажа Мэлвіну, што больш не хоча яго бачыць у сваім жыцці. Пазней яна шкадуе аб сваёй заяве і тэлефануе Мэлвіну, каб папрасіць прабачэння. Адносіны паміж Мэлвінам і Кэрал застаюцца складанымі, пакуль Сайман, якому Мэлвін дазволіў пераехаць да яго, бо яму давялося прадаць сваю кватэру, не пераконвае Мэлвіна прызнацца ёй аб сваім каханні. Мэлвін едзе да Кэрал, якая вагаецца, але згаджаецца паспрабаваць наладзіць з ім адносіны. Фільм заканчваецца тым, што Мэлвін і Кэрал ідуць разам. Адкрываючы дзверы ў кандытарскай дзеля Кэрал, ён разумее, што наступіў на расколіну на бруку, але, здаецца, не супраць гэтага.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes паведамляе, што 85% прафесійных крытыкаў далі фільму станоўчы водгук, заснаваны на 79 аглядах. На думку крытыкаў Джэймс Брукс і Джэк Нікалсан, робячы тое, што ім больш за ўсё ўдаецца, спалучаюць разумныя дыялогі і бездакорны выступ па-за свежай забаўляльнай рамантычнай камедыі. Metacritic паставіў фільму 67 балаў з 100 магчымых, заснаваных на водгуках 30 крытыкаў, што сведчыць пра ў цэлым станоўчыя водгукі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]