Перайсці да зместу

ФК Кубань Краснадар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Кубань (Краснадар))
Кубань Краснадар
Logo Kuban Krasnodar.gif
Поўная назва руск.: НАО «Футбольный клуб „Кубань“»
Мянушкі руск.: Жёлто-зелёные (Жоўта-зялёныя)
Заснаваны 7 мая 1928
Расфарміраваны 2018
Горад Краснадар, Расія
Стадыён Кубань, Краснадар
Умяшчальнасць: 31 654
Уладальнік Краснадарскі край
Галоўны трэнер Яўген Калешын
Чэмпіянат ФНЛ
2017/18 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Кубань» — былы расійскі футбольны клуб з горада Краснадар, Краснадарскі край, расфарміраваны ў 2018 годзе. Хатні стадыён — «Кубань». Колеры клуба — жоўты і зялёны.

На Кубані футбол з’явіўся ў пачатку XX стагоддзя, калі ім сталі займацца члены розных спатыўных клубаў Екацерынадара таго часу. Спачатку матчы праводзіліся выключна ўнутры клубаў, нароўні са змаганнямі па іншых відах спорту, але паступова новая гульня стала зацікаўліваць ўсё больш людзей, таму сталі праводзіцца і нерэгулярныя таварыскія сустрэчы паміж рознымі клубамі горада. Першы міжгародні матч быў згуляны ў Екацерынадары 6 жніўня (паводле іншых звестак 9 жніўня) 1912 года, калі мясцовы клуб «Ахілес» (паводле іншых звестак зборная Екацерынадара, аснову якой складалі ігракі клуба «Ахілес») разграміў новарасійскую «Алімпію»[1] (паводле іншых звестак «Алімпію-2») з лікам 5:0[2] (паводле іншых звестак 5:1). З 1913 году стаў праводзіцца ўжо паўнавартасны чэмпіянат горада, матчы паміж гарадскімі камандамі, «Ахілес», «Спорт», «Вікторыя» і іншымі, сталі рэгулярнымі.

З-за распачатых неўзабаве войн і палітычных узрушэнняў, якія змянілі да непазнавальнасці аблічча краіны, аб футболе ў той час вядома вельмі мала, большасць крыніц былі страчаны, і ў наш час гісторыю футбола ў дарэвалюцыйным Екацерынадары і Краснадары 1920-х гадоў аднаўляць даводзіцца літаральна па макулінках, а шматлікія дадзеныя, па ўсёй бачнасці, ужо страчаны беззваротна.

Да таго, як пачалі праводзіцца паўнавартасныя, масавыя чэмпіянаты, сярод аматараў футбола былі папулярныя таварыскія матчы «Дынама» з наймацнейшымі камандамі Расіі, Украіны, Закаўказзя і суседзяў па Паўночным Каўказе. Акрамя гэтых гульняў, у горадзе праводзіліся матчы розных таварыскіх турніраў, як розыгрыш «Кубка Сяброўства», у якім удзельнічалі розныя спартыўныя клубы горада і зборная каманда Краснадарскага вайсковага гарнізона. Паводле захаваных дадзеных, сустрэчы дадзенага турніру пачыналіся даволі арыгінальна: над гульнявым полем зніжаўся самалёт, з якога скідаўся футбольны мяч[3].

У 1931 годзе «Дынама» займела ўласны стадыён, які быў пабудаваны ў самым цэнтры Краснадара, гэты стадыён існуе і па сённяшні дзень, з’яўляючыся найстарэйшым захавалым спартыўным будынкам горада. У тым жа годзе «Дынама» стала пераможцам спартакіяды народаў Паўночнага Каўказа[4].

У 1935 годзе дынамаўцы ў складзе зборнай Краснадара ўдзельнічалі ў чэмпіянаце СССР, які праводзіўся тады сярод зборных гарадоў. На групавым этапе ў Пяцігорску каманда правяла 3 гульні за 5 дзён: 26 чэрвеня згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Эрывані, 28 чэрвеня перамагла каманду Махачкалы з лікам 1:0, а 30 чэрвеня прайграла гаспадарам поля — футбалістам Пяцігорска з лікам 1:2, і ў выніку заняла толькі 3 месца ў групе, на чым і скончыла свой выступ у чэмпіянаце СССР сярод гарадоў.

Змены назвы клуба

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1928—1953: «Дынама»
  • 1954—1957: «Нафтавік»
  • 1958—1960: «Кубань»
  • 1960—1962: «Спартак»
  • 1963—2018: «Кубань»

Зноскі

  1. Андрей Костылев. В 100 лет настроение прекрасное! // Независимая спортивная газета. — 2007. — № 38.
  2. Серов Е. Краснодарские достижения-99 // Спорт-Экспресс Футбол. — 1999. — № 31 (от 26 октября). — С. 27.
  3. История клуба до Великой Отечественной войны. 1928 год. Официальный сайт ФК «Кубань»
  4. История клуба до Великой Отечественной войны. 1931 год. Официальный сайт ФК «Кубань».