Стыў Манданда
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Мянушка | Феномен (фр.: Il fenomeno)[1] | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1985[2][3] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 30 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Стыў Манданда (фр.: Steve Mandanda; нар. 28 сакавіка 1985, Кіншаса, Заір) — французскі футбаліст кангалезскага паходжання, брамнік марсельскага «Алімпіка». Пачынаў кар’еру ў «Гаўры», у 2016—2017 гадах гуляў за англійскі «Крыстал Пэлас». Выступае за нацыянальную зборную Францыі, чэмпіён свету 2018 года, удзельнік чэмпіянату свету 2010 года і чэмпіянатаў Еўропы 2008, 2012 і 2016. Раней выступаў за моладзевую зборную Францыі, у яе складзе браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2006.
Чэмпіён Францыі 2010 года, трохразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і Суперкубка Францыі. Найлепшы брамнік чэмпіянату Францыі 2007/08 і 2010/11[4].
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Стыў з’яўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасля нараджэння Стыва яго бацька з’ехаў у Францыю. Пасля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Невер, пасля чаго вярнулася назад у Нармандыю.
«Гаўр»[правіць | правіць зыходнік]
У 15 гадоў Стыў трапіў у сістэму футбольнага клуба «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клуб «Кан», але пасля аднаго з матчаў ён трапіў у бальніцу з апендыцытам. Пасля аперацыі Стыва і яго бацькоў знайшоў скаўт «Гаўра», які ўгаварыў таленавітага брамніка змяніць клуб.
Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасля чаго ў сезоне 2004/05 быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.
«Алімпік» Марсель[правіць | правіць зыходнік]
У «Марсель» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 года[5], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[6]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова планаваўся як другі брамнік пасля Седрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 года, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[7] і выбыў на доўгі тэрмін, трэнеру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіперу. Яго дэбют адбыўся ў гасцявым матчы пятага тура супраць клуба «Кан», які «Алімпік» перамог з лікам 2:1[8].
«Крыстал Пэлас»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у англійскі клуб «Крыстал Пэлас», аднак большую частку сезону 2016/17 прапусціў з-за траўмы, згуляў у 10 матчах ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года за 3 млн еўра вярнуўся ў «Марсель».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Стыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Яго дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадора 27 мая 2008 года, Манданда выйшаў адразу пасля перапынку, замяніўшы Себасцьена Фрэя і здолеў захаваць свае вароты ў недатыкальнасці, той матч скончыўся перамогай французскай зборнай з лікам 2:0.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка лігі Францыі (3): 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2010, 2011
Францыя:
Зноскі
- ↑ Mon gardien, ce héros (фр.) . OM.net (31 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
- ↑ STEVE MANDANDA // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Steve Mandanda // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Meilleur gardien de Ligue 1 (фр.) . sportpalmares.eu. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
- ↑ Accord trouvé pour Steve Mandanda. OM.net
- ↑ Steve Mandanda: «A really, really high level». OM.net
- ↑ Каррасо готов к возвращению на поле. sport-express.ru
- ↑ Дебют Стива Манданды принёс первую победу «Марселю». championat.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профиль игрока на worldfootball.net (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012.
- Статыстыка выступаў у чэмпіянаце Францыі на сайце ligue1.com (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012.
- Профіль іграка на footballdatabase.eu (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012.
- Профіль іграка на афіцыйным сайце «Алімпіка» (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012.