Фазіль Абдулавіч Іскандэр
| Фазіль Іскандэр | |
|---|---|
| руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 6 сакавіка 1929[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 31 ліпеня 2016[3][2][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, раманіст, паэт, эсэіст |
| Гады творчасці | 1957—2016 |
| Кірунак | сацыялістычны рэалізм, рэалізм |
| Жанр | мемуары, сатыра, аповесць, эсэ, афарызм |
| Мова твораў | руская |
| Дэбют | зборнік вершаў «Горныя сцежкі» (1957) |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| faziliskander.com | |
Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія — 31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.
Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур'ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.
Цяпер жыве ў Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў у асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.
Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1973—1988 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема)
- 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)
Сатырычныя аповесці
[правіць | правіць зыходнік]- 1966 — Сузор'е Казлатура (Созвездие Козлотура)
- 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
- 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)
Зборнікі вершаў
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Fasil Abdulowitsch Iskander // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б L’écrivain Fazil Iskander est mort / J. Fenoglio, M. Lannelongue — Paris: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэксты твораў Фазіля Іскандэра (руск.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Сухумі
- Памерлі 31 ліпеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі «Вялікая кніга»
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Гонар і слава
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Пісьменнікі Абхазіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Грузіі
- Ганаровыя члены РАМ
- Асобы на манетах
