Перайсці да зместу

Фасціў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Фасціў
укр.: Фастів
50°04′29″ пн. ш. 29°55′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Q20068802?[1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1390
Першая згадка 1390
Вышыня цэнтра 199 м
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 45 907 чал. (1 студзеня 2019)[2]
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4565
Паштовы індэкс 08500–08509
fastiv-rada.gov.ua (укр.)
Паказаць/схаваць карты
Фасціў (Украіна)
Фасціў
Фасціў

Фастаў[3] ці Фасціў[4] — горад (з 1938) абласнога падпарадкавання Кіеўскай вобласці Украіны, на р. Унава (прыток Ірпеня), за 64 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Кіеў, Казатын, Знам’янку). Заводы: хімічнага машынабудавання, электратэрмічнага абсталявання і інш. Мэблевая, швейная фабрыкі. Прадпрыемства па абслугоўванню чыгуначнага транспарту; харчовая прамысловасць. Вытворчасць будматэрыялаў. Музей гісторыі горада.

Вядомы з 1390 года як мястэчка. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1870 года станцыя на чыгуначнай лініі Кіеў — Адэса. З 1923 года Фастаў — райцэнтр Белацаркоўскай акругі, з 1932 года — Кіеўскай вобласці, з 1938 года — горад. З 22 ліпеня 1941 па 7 лістапада 1943 года акупаваны нямецкімі войскамі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://cities4cities.eu/community/fastiv-community/
  2. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Держстат, 2019. Праверана 1 ліпеня 2019.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кіеўскай вобласці
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»