Ірпінь (рака)
Ірпінь | |
---|---|
укр. Ірпінь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 162 км |
Басейн | 3 340 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Яраповычы |
• Каардынаты | 50°06′58″ пн. ш. 29°11′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кіеўскае вадасховішча |
• Каардынаты | 50°44′40″ пн. ш. 30°22′05″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кіеўскае вадасховішча → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Кіеўская вобласць |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірпень, Ірпі́нь (укр.: Ірпінь) — рака ў Жытомірскай і Кіеўскай абласцях Украіны, правы прыток Дняпра (упадае ў Кіеўскае вадасховішча).
Даўжыня ракі 162 км, плошча вадазбору 3340 км².
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Бярэ пачатак паблізу сяла Яраповычы. Даліна карытападобная, шырыня да 4 км, глыбіня да 40 м. Пойма забалочаная, шырокая (да 1,5 км). Шырыня рэчышча 25—40 м. На працягу 131 км рэчышча ўяўляе сабой магістральны канал Ірпенскай асушальна-арашальнай сістэмы. Нахіл ракі 0,7 м/км. Асноўны прыток Унава (справа).
Жыўленне мяшанае. Ледастаў з пачатку студзеня да канца сакавіка. Сцёк зарэгуляваны вадасховішчамі, шматлікімі сажалкамі.
Вада выкарыстоўваецца для тэхнічнага і сельскагаспадарчага водазабеспячэння. На рацэ — горад Ірпень, вядомы як курортная мясцовасць, на беразе ракі зручныя пясчаныя пляжы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ю. П. Яковенко. Ірпінь // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2. (укр.)