Перайсці да зместу

Фелікс Савар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Савар
фр.: Félix Savart
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1791(1791-06-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1841(1841-03-16)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар, інжынер, урач
Навуковая сфера фізіка і акустыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Сава́р[7] (фр.: Félix Savart; 30 чэрвеня 1791 — 16 сакавіка 1841) — французскі фізік. Член Парыжскай акадэміі навук (1827)[7].

Нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Шарлевіль-Мезьер. У 1816 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт. Працаваў ваенным хірургам. З 1828 года ў Калеж дэ Франс — прафесар эксперыментальнай фізікі.

Памёр у Парыжы 16 сакавіка 1841 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрадынаміцы. Займаўся вывучэннем заканамернасцей распаўсюджання гуку ў розных асяроддзях, акустычнага рэзанансу, распрацоўкай фізічных асноў канструявання музычных інструментам. Разам з Ж.-Б. Біё вызначыў эксперыментальна індукцыю магнітнага поля, створанага электрычным токам (закон Біё — Савара — Лапласа). Стварыў прыладу для вызначэння частаты гуку (зубчастае кола Савара), палярыскоп.

У гонар вучонага названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Félix Savart // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  4. ↑ https://www.appl-lachaise.net/savart-felix-1791-1841/
  5. ↑ list of professors at Collège de France
  6. ↑ https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA1403&pos=1
  7. 1 2 БелЭн 2002.