Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1838
Дата смерці: 29 снежня 1892(1892-12-29)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт

Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі (каля 1838, фальварак Будзішча (Лёсава), цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобл. — 29 снежня 1892; Псеўданімы: Хвэлька з Рукшэніц) — беларускі паэт.

Скончыў Лепельскае дваранскае вучылішча. Працаваў у канцылярыі Віцебскага земскага суда. У 1864 арыштаваны за сувязь з паўстанцамі 1863—64, з-за недаказанасці выпушчаны. Працаваў упраўляючым у маёнтку Ухвішча (Полацкі раён).

Яго гумарыстычныя творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Вершы «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна», «Вечарынка», «Панскае ігрышча» (прыпісваўся і А. Гурыновічу) зберагліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б. Эпімах-Шыпілы. Дэмакратызм Фелікса Тапчэўскага выяўляўся праз тыпова сялянскае светабачанне лірычнага героя яго вершаў — назіральнага, дасціпнага, які высока цэніць чалавека працы, высмейвае шляхецкую культуру, застаецца ў палоне патрыярхальных уяўленняў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. — Мн., 1984. — С. 86-93.
  • Мархель У. Тапчэўскі // БЭ у 18 т. Т. 15. — Мн., 2002. — С. 432.