Флакон з Навагрудка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкляны флакон з Навагрудка

Флакон з Навагрудка — шкляны флакон XII ст., знойдзены ў Навагрудку.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

З часу першай публікацыі Р. М. Джанпаладзян  (руск.) аб наваградскіх шкляных пасудзінах — чырвонага келіха i сіняга флакона, большасць савецкіх i замежных даследчыкаў уключаюць іх у лік візантыйскіх вырабаў. Англійскі даследчык А. Мігау адзначае, што такі роспіс, як на наваградскіх шкляных пасудзінах, распаўсюджаны ў выяўленчым i прыкладным мастацтве Візантыі. Арэал сініх флаконаў, як піша вучоны, распрасціраўся ад тэрыторыі Беларусі да Кіпра i, магчыма, Егіпта i ад Карынфа да Ірана. На думку Мігау, сінія флаконы выраблялі ў адным цэнтры — Канстанцінопалі. Амерыканская даследчыца Г. Дэвідсан, якая шмат гадоў праводзіла раскопкі ў Карынфе, лічыць, што такія флаконы выраблялі ў карынфскіх майстэрнях[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Флакон выдзьмуты з сіняватага празрыстага шкла і распісаны белай эмаллю і золатам. У верхняй частцы таксама размешчана рамбічная сетка, але ў цэнтры кожнага ромбіка — крыжык, намаляваны золатам. Ніжэй рамбічнай сеткі белай эмаллю нанесены геаметрычны арнамент у выглядзе хвалістых ліній і кружкоў. Пад гэтым масіўным арнаментыльным дэкорам — выява галуба, над якім нібы павіслі яловыя галінкі. Дзве белыя лініі ўверсе і ўнізе флакона замыкаюць кампазіцыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.